Каранавірус дабраўся да Афрыкі

Ілюстрацыйнае фота


Першы выпадак заражэньня новым каранавірусам зафіксаваны ў Эгіпце, паведаміла Міністэрства аховы здароўя і народанасельніцтва краіны. Эгіпет стаў першай на Афрыканскім кантынэнце дзяржавай, дзе адзначана гэта захворваньне.

Па словах афіцыйнага прадстаўніка ведамства Халеда Мугахеда, станоўчыя пробы на вірус выяўлены ў замежнага грамадзяніна, які прыбыў з-за мяжы. Яго нацыянальная прыналежнасьць не ўдакладняецца.

Стан заражанага стабільны, сымптомаў захворваньня ў яго няма, ён зьмешчаны ў 14-дзённы карантын.

Усяго заражаных на каранавірус у Кітаі 66492 чалавекі.

У Кітаі 14 лютага ад ускладненьняў, выкліканых новым каранавірусам COVID-19 памерла 143 чалавекі. З пачатку эпідэміі колькасьць памерлых дасягнула 1523 чалавек.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пад Менскам адкрыюць другі рэабілітацыйны цэнтар для студэнтаў з Кітаю