100 гадоў таму Літва спрабавала далучыць заходнія беларускія землі ад Браслава да Берасьця

Заходняя частка сучаснай Беларусі магла ўвайсьці ў склад Літвы ў 1920 годзе. Пра гэта ішла гаворка падчас савецка-літоўскіх перамоваў.

У выніку літоўцы атрымалі ад расейскіх бальшавікоў толькі Панямоньне з гарадамі Ашмяна, Браслаў, Горадня, Ліда, Масты. Хоць і зусім ненадоўга, але гэты кавалак беларускіх земляў перайшоў у склад Літоўскай Рэспублікі.

Пра тое, як гэта здарылася, чытайце падрабязна ў новым выпуску праекту «Як малявалі межы Беларусі».