Адным з кіраўнікоў Міністэрства спорту Расеі прызначылі стрыечнага брата Кадырава 

Адэс Байсултанаў

Прэм’ер-міністар Расеі Міхаіл Мішусьцін прызначыў намесьнікам міністра спорту 55-гадовага Адэса Байсултанава. Гэта стрыечны брат прэзыдэнта Чачні Рамзана Кадырава. Распараджэньне апублікавалі на сайце ўраду.

У сваім Інстаграме Байсултанаў падзякаваў кіраўніцтву Расеі «за давер» і «прапанаваныя магчымасьці».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Новы прэмʼер-міністар Расеі заявіў, што трэба цалкам раскрыць патэнцыял «саюзнай дзяржавы»

Ад 2016 году Байсултанаў быў першым намесьнікам міністра ў справах Паўночнага Каўказу, а да гэтага працаваў намесьнікам паўнамоцнага прадстаўніка ў Паўночна-Каўкаскай фэдэральнай акрузе.

Як перадае «Настоящее время», у пачатку лютага ягоны старэйшы брат Ідрыс быў прызначаны міністрам адукацыі Чачэніі. А ўвогуле ва ўладных структурах Расеі занялі пасады дзясяткі чальцоў сям’і Кадырава. Поўны сьпіс тут.