У Чыгуначным РАУС Гомля застрэліўся чалавек

Ілюстрацыйнае фота

11 лютага ў Чыгуначным РАУС Гомля адбылося надзвычайнае здарэньне з гібельлю чалавека. Пакуль вядома, што ў адным з кабінэтаў застрэліўся з паляўнічай вінтоўкі мясцовы жыхар.

Як паведамляе тэлеграм-канал Nexta, жыхар Гомля быў паляўнічым, і ў яго міліцыя забрала ружжо. Ён наведаў РАУС, каб сфатаграфаваць зброю для продажу, і ў момант, калі міліцыянт не заўважыў, «хутка зарадзіў ружжо і выстраліў сабе ў галаву. Усё адбылося за лічаныя сэкунды».

Сьледчы камітэт праводзіць праверку па факце гібелі чалавека, высьвятляюцца абставіны надзвычайнага здарэньня, прызначаны неабходныя экспэртызы.

У дачыненьні супрацоўніка міліцыі, на вачах якога адбылося здарэньне, крымінальную справу не распачыналі/

У міліцыі і Сьледчым Камітэце пацьвердзілі, што «ў будынку РАУС Чыгуначнага раёну Гомля адбылося надзвычайнае здарэньне з гібельлю чалавека». Абставіны здарэньня там пакуль не камэнтуюць.

Публікацыя падрыхтаванаz з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН/