«55 тысяч чалавек ня хочуць, каб я была ў гэтай краіне»

Your browser doesn’t support HTML5

Наколькі важная падтрымка бацькоў для ЛГБТ-дзяцей у гамафобным грамадзтве? Зь якімі выклікамі сутыкаюцца бацькі і дзеці? Як шукаць агульную мову і не баяцца асуджэньня звонку? Абмяркоўваюць Надзея Іванова, якая ад самага пачатку прыняла сэксуальную арыентацыю свайго сына, паэтка Крысьціна Бандурына, чые бацькі не прынялі яе гомасэксуальнасьць, і псыхоляг Іна Саленіковіч, якая вядзе групу падтрымкі ў Community Centre для ЛГБТК-людзей і іх блізкіх.