У Кітаі пабудавалі шпіталь за 10 дзён. Відэа

У кітайскім горадзе Ўхані пабудавалі шпіталь за 10 дзён. Ён узьведзены толькі для пацыентаў, якія маюць хваробы, выкліканыя новым каранавірусам, ад якога ўжо пацярпелі звыш 20 тысяч чалавек па ўсім сьвеце і больш як 420 загінулі. Шпіталь будавалі за рэкордны тэрмін каля 7 тысяч чалавек. Яго плошча складае 60 тысяч квадратных мэтраў, ён разьлічаны на 1 тысячу пацыентаў.