У Глыбокім хакеры заблякавалі кампутар бухгальтаркі і патрабавалі 15 тысяч рублёў

Выпадак здарыўся з бухгальтаркай арганізацыі «Глыбоцкая ПМК меліявадгас», яе кампутар заблякавалі хакеры.

Дырэктар арганізацыі «Глыбоцкая ПМК меліявадгас» зьвярнуўся ў міліцыю з прычыны блякаваньня кампутара бухгальтаркі арганізацыі, паведамляе «Веснік Глыбоччыны». Кампутар заблякавалі хакеры, а для разблякаваньня патрабавалі 15 тысяч рублёў.

Цяпер мясцовая міліцыя праводзіць праверку інцыдэнту.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША абвінавацілі расейскіх хакераў ў крадзяжы 100 млн даляраў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сайт Мінадукацыі ўзламалі — праз карыстальнікаў здабываюць крыптавалюту