Ці можна назваць палітыкамі Ярмошыну, Качанаву, Васілевіч

Your browser doesn’t support HTML5

Ці варта жанчынам ісьці ў палітыку ў аўтарытарнай і патрыярхальнай краіне? Ці ўспрымаюць жанчынаў-палітыкаў сур’ёзна і на роўных ва ўладзе і апазыцыі? Ці можна назваць палітыкамі такіх уплывовых жанчын, як Лідзія Ярмошына і Натальля Качанава? Абмяркоўваюць былая дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая, якая заявіла пра прэзыдэнцкія амбіцыі, гісторык, кіраўніца Беларускай жаночай лігі Ніна Стужынская і грамадзкая актывістка і сябра Партыі БНФ Кацярына Шуст.