Чалы: Надзея на пазытыўнае рашэньне спрэчкі з Расеяй ужо зьнікла
Your browser doesn’t support HTML5
У праграме:
Эканаміст Сяргей Чалы адказвае на пытаньне, як каранавірус можа зьнізіць рост усясьветнай эканомікі, заяўляе, што беларуска-расейскія перамовы перайшлі ў стадыю «ды хопіць ужо размоваў, будзе так, як мы сказалі», і тлумачыць, чаму новыя ўмовы адносін па нафце і газе з Расеяй — самы горшы варыянт для Беларусі.
Мова пра мову. Перадача Вінцука Вячоркі. Ня кожнага любімага кахаюць, ня ўсё вядомае знаюць. Асьцерагаймася электронных перакладнікаў з расейскай! «Ведаць» і «знаць», «сьвет» і «мір» у беларускай мове абазначаюць рознае.