У Ганконгу заявілі, што распрацавалі вакцыну ад новага каранавірусу

Ілюстрацыйнае фота. Хворы на каранавірус у бальніцы горада Ухань. 26 студзеня 2020 году

Навукоўцы з Ганконгу заявілі, што распрацавалі вакцыну ад новага каранавірусу, паведамляе South China Morning Post. Пачаць выкарыстоўваць яе, аднак, можна будзе толькі пасьля клінічных выпрабаваньняў.

«Мы ўжо выпрацавалі вакцыну, але тэставаньне на жывёлах зойме шмат часу», — сказаў экспэрт у інфэкцыйных хваробах прафэсар Юэн Квок-Юнг.

Паводле яго, выпрабаваньні на жывёлах будуць працягвацца некалькі месяцаў, яшчэ мінімум год спатрэбіцца, каб правесьці клінічныя выпрабаваньні на людзях, перш чым вакцыну можна будзе выкарыстоўваць.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Я лепш перасяджу ва Ўхані». Чаму беларусы не сьпяшаюцца вяртацца з Кітаю на радзіму

Распрацоўку вакцыны ад новага каранавірусу таксама вядуць у Кітаі, ЗША і Аўстраліі. Работы пачаліся яшчэ 10 студзеня, калі кітайцы падзяліліся геномам віруса.

Аўстралійскія навукоўцы 29 студзеня заявілі, што стварылі ў лябараторыі копію новага каранавірусу, які выклікаў эпідэмію ў Кітаі, і паабяцалі падзяліцца ўзорам з Сусьветнай арганізацыяй аховы здароўя і лябараторыямі па ўсім сьвеце, каб паскорыць распрацоўку вакцыны.