Прэзыдэнтам Грэцыі ўпершыню абралі жанчыну. Аднагалосна

Пасяджэньне грэцкага парлямэнту. Ілюстрацыйнае фота

Грэцкі парлямэнт 22 студзеня выбраў 64-гадовую юрыстку Катэрыну Сакелярапулю прэзыдэнтаў краіны.

Агенцтва Reuters паведамляе, што галасаваньне па кандыдатуры Сакелярапулю прадэманстравала «незвычайную аднадушнасьць» у наогул падзеленым грэцкім парлямэнце. Яе падтрымаў 261 дэпутат у 300-мандатным заканадаўчым органе, пры ніводным голасе «супраць».

Да гэтага часу Сакелярапулю кіравала Грэцкай дзяржаўнай радай, галоўным адміністрацыйным судом Грэцыі. Яна заступіць на сваю новую пасаду ў сакавіку, калі сканчаецца пяцігадовы тэрмін яе папярэдніка, Пракопіса Паўлёпуляса.