У пажары ў чэскім доме для людзей з разумовай недастатковасьцю загінулі пацыенты

У пажары дома для людзей з разумовай недастатковасьцю ў мясцовасьці Вэйпрты ў паўночна-заходняй Чэхіі загінулі 8 чалавек, а трыццаць атрымалі зраненьні.

Пажар здарыўся раніцай 19 студзеня, яго прычына пакуль яшчэ ня высьветленая. Паводле вэб-рэсурсу iDnes, усе ахвяры пажару былі пацыентамі, з пэрсаналу ніхто не пацярпеў.

Чэскія СМІ таксама паведамляюць, што гэта другі па колькасьці сьмяротных ахвяраў пажар у краіне за апошнія 30 гадоў. У 2010 годзе ў Празе ў пажары будынку пад знос загінулі 9 бяздомных.