Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пажар у Празе – 9 загінулых


Дзевяць чалавек загінулі ў пажары, які здарыўся сёньня ўначы ў чэскай сталіцы. Паведамляецца, што агонь разгарэўся ў пакінутым двухпавярховым доме непадалёку ад цэнтральнага аўтавакзалу. 9 чалавек загінулі, двух уратавалі пажарныя. Мяркуецца, што пацярпелыя – людзі бяз пэўнага месца жыхарства. Будынак, які быў прызначаны для зносу – абваліўся.

З пачаткам эканамічнага крызісу ў Празе быў замарожаны шэраг прыватных праектаў рэканструкцыі гістарычных будынкаў. Мэдыі неаднаразова зьвярталі ўвагу на аварыйную пагрозу нерамантаваных старых дамоў у цэнтральных раёнах сталіцы.
XS
SM
MD
LG