На пачатку гэтага года амаль 423 тысячы замежнікаў у Польшчы мелі дзейсныя віды на жыхарства. Летась года гэтая колькасьць павялічылася крыху больш за 50 000 чалавек, піша Rzeczpospolita.
Беларусы — на другім месцы. На 1 студзеня 2020 года віды на жыхарства мелі 25,6 тысячы грамадзян Беларусі. Гэта на 5,5 тысяч больш, чым годам раней.
Найбольшую групу склалі грамадзяне Ўкраіны — 214,7 тыс. чалавек. Пасьля беларусаў — немцы (21,3 тысячы), расейцы — (12,5 тысячы), віетнамцы (12,1 тысячы).
У большасьці замежнікаў ёсьць дазволы на часовае пражываньне (да максымум 3 гадоў).