З «дэсантнага» прыпынку ў Менску прыбралі выяву амэрыканскіх вайскоўцаў. ФОТА

Пасьля дапрацоўкі на макеце самалёта зьявіўся подпіс «Іл-76» 

Раней на шыльдзе з цытатай генэрала Васіля Маргелава быў фон з амэрыканскімі верталётамі «Г’юі» UH-1 Iroquois і вайскоўцамі арміі ЗША, узброенымі карабінамі М1.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Карцінку на «дэсантным» прыпынку ў Менску сплягіяцілі. ФОТА

Пасьля публікацый у мэдыя спачатку ў прыцемках зьнялі самалёт — нібыта «для дапрацоўкі». А потым памянялі шыльду з цытатай генэрала. Цяпер там няма ні верталётаў, ні вайскоўцаў ЗША.

Выпраўленая шыльда з цытатай

Так выглядала шыльда на пачатку

Пасьля дапрацоўкі на макеце самалёта, усталяваным на прыпынку, прысьвечаным дэсантнікам, зьявіўся подпіс «Іл-76» (такі самалёт сапраўды знаходзіцца на ўзбраеньні ПДВ).

Так выглядае прыпынак цяпер