«Белтэлекам» падняў цэны на інтэрнэт

Ілюстрацыйнае фота

Цэны павышаюцца, «каб падтрымаць узровень акупнасьці паслуг электрасувязі», тлумачаць на сайце кампаніі.

«Белтэлекам» з 25 студзеня павышае цэны на шэраг паслуг, у тым ліку на доступ да інтэрнэту.

У сярэднім цэны вырастуць на 2,4%. Напрыклад, для карыстальнікаў найбольш папулярнага пакета паслуг «ЯСНА 100» цана вырасьце на 33 капейкі за месяц карыстаньня. Абноўленыя тарыфы можна паглядзець тут.

Адзначаецца, што падвышэньне цэнаў не закране тарыфаў на гарадзкую і міжнародную тэлефонную сувязь.

«Ад узроўню тарыфаў і ўзроўню акупнасьці паслуг электрасувязі наўпрост залежыць магчымасьць разьвіцьця інфраструктуры, правядзеньне неадкладных мерапрыемстваў для падтрыманьня якасьці паслуг электрасувязі, гарантаваньне бясьпекі інфармацыі і павышэньня якасьці паслуг электрасувязі», – тлумачаць у «Белтэлекаме».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На беларускіх запраўках вырастуць цэны на паліва