Эва Маралес, былы прэзыдэнт Балівіі ў выгнаньні ў Аргентыне, у размове з Reuters прызнаўся, што заклікаў у этэры балівійскага радыё Kawsachun Coca Tropico стварыць узброенае апалчэньне ў краіне.
Аднак ён дадаў, што мае на ўвазе не ўзброенае агнястрэльнай зброяй апалчэньне, а «больш прашчамі». У размове з Reuters Маралес заявіў, што грамадзяне «маюць права абараняць сябе» у выпадку, калі новая ўлада нападзе на іх. Ён патлумачыў, што гаворка ідзе пра групы грамадзянскай самаабароны, якія «заўсёды існавалі» ў Балівіі.
«Мы не гаворым пра агнястрэльную зброю, больш пра прашчы, — дадаў ён. — Мы павінны арганізаваць, як у Вэнэсуэле, узброенае народнае апалчэньне. Мы былі занадта ўпэўненыя, у нас не было пляну B», — дадаў ён, спасылаючыся на леташнія прэзыдэнцкія выбары, падчас якіх Маралес выйграў у першым туры, але быў вымушаны сысьці ў адстаўку праз пратэсты, выкліканыя падазрэньнем у фальсыфікацыі выбараў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Краіна, дзе праваліўся беларускі сцэнар. Што адбываецца ў БалівііМаралес кіраваў Балівіяй амаль 14 гадоў. У сярэдзіне лістапада ён пакінуў краіну і зьехаў у Мэксыку, дзе атрымаў палітычны прытулак. Потым ён пераехаў у Аргентыну.