Расейскі журналіст Сяргей Пархоменка выставіў на продаж гадзіньнік, які атрымаў у якасьці падарунку ад кіраўніка Беларусі ў 1997 годзе.
Па стане на 14:35 чацьвёртага студзеня за гадзіньнік даюць 50 000 расейскіх рублёў. Аўкцыён працягнецца да 7 студзеня, паведамляе Белсат.
Сяргей Пархоменка зьбіраецца перадаць грошы, заробленыя на продажы гадзіньніка, у фонд дапамогі «Диссернет».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пархоменка: Тое, што цяпер адбываецца ў Расеі, — гэта таталітарызм«Диссернет» — група змагароў з махінацыямі і падлогам у галіне навуковай і адукацыйнай дзейнасьці, у прыватнасьці ў працэсе абароны дысэртацыяў і прысваеньня навуковых ступеняў у Расеі.
Сяргей Пархоменка — расейскі выдавец, журналіст, радыёвядучы, калумніст і палітычны аглядальнік. Старшыня праўленьня расейскага Фонду ўшанаваньня памяці ахвяр палітычных рэпрэсій «Апошні адрас».