Дуда не хацеў бы на форуме ў справе Галакосту сустрэцца з Пуціным

Анджэй Дуда

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда, хутчэй за ўсё, не паедзе на Ўсясьветны форум памяці ахвяраў Галакосту, які адбудзецца ў Ізраілі.

Адна з асноўных прычынаў адмовы Дуды ад паездкі ў тым, што галоўным госьцем мае быць прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін.

Афіцыйнага рашэньня ў гэтым пытаньні пакуль няма, але польскаму боку не падабаецца роля, якую можа адыграць Уладзімір Пуцін падчас форуму памяці Галакосту. Пра гэта паведаміла «Газэта Выборча».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польскі рабін адказаў Пуціну на словы аб «антысэміцкай сьвіньні»

Прадстаўнік прэзыдэнта Польшчы Кшыштаф Шчэрскі заявіў, што паводле праграмы галоўным госьцем і выступоўцам будзе Уладзімір Пуцін. Гэта азначае, мяркуе Шчэрскі, што Пуцін будзе мець магчымасьць працягваць ілжывыя тэзісы пра Другую ўсясьветную вайну, для польскага боку непрымальныя.