Амбасада ЗША ў Іраку прыпыніла працу праз пратэсты

Ірацкія сілы бясьпекі перад амбасадай ЗША ў Багдадзе, 1 сьнежня 2020

Амбасада ЗША ў Багдадзе абвясьціла аб прыпыненьні працы з прычыны акцый пратэсту, якія праходзілі каля будынка дыпляматычнай місіі з 31 сьнежня.

Ірацкія сілы бясьпекі кантралююць тэрыторыю каля дыпляматычнага прадстаўніцтва, але грамадзянам ЗША рэкамэндуецца не набліжацца да будынка амбасады. Усе консульскія паслугі прапануецца вырашаць у генэральным консульстве ў горадзе Арбіл.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Удзельнікі праіранскіх фармаваньняў зьнялі аблогу амбасады ЗША ў Багдадзе

Праз пратэсты ў Іраку дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо адклаў візыт у Казахстан, Узбэкістан, Беларусь, Украіну і Кіпр.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо адклаў паездку ў Беларусь у сувязі з падзеямі ў Іраку

Прычынай беспарадкаў перад будынкам амэрыканскай дыпмісіі сталі авіяўдары амэрыканскіх вайскоўцаў па аб’ектах праіранскіх шыіцкіх фармаваньняў, у выніку якіх загінулі ня менш за 25 чалавек. Вашынгтон называе ўдары адказам на няспынныя атакі на амэрыканскія вайсковыя базы.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абвінаваціў у атаках на пасольскі комплекс у Багдадзе Іран. Тэгеран абвінавачаньні адхіляе.