Лукашэнка загадаў стварыць фармнагляд. За кошт аптэк

Ілюстрацыйнае фота

Аляксандар Лукашэнка пастанавіў да 1 траўня стварыць Дзяржфармнагляд — Дзяржаўны фармацэўтычны нагляд у сфэры абарачэньня лекавых сродкаў.

Новая ўстанова павінна

  • прадухіляць абарачэньне падробленых і пратэрмінаваных лекаў,
  • пільнаваць, каб не парушаліся законы і правілы, датычныя лекаў.

Для гэтага яна сярод іншага будзе праводзіць выбарачныя пазаплянавыя праверкі.

Грошы на стварэньне і ўтрыманьне Дзяржфармнагляду возьмуць у аптэчных сетак Белфармацыі і ў Цэнтра экспэртызаў і выпрабаваньняў у ахове здароўя.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адказную за рэгістрацыю лекаў чыноўніцу Міністэрства аховы здароўя асудзілі на 6 гадоў калёніі