Трох менскіх бяздомнікаў скралі і зрабілі рабамі на фэрме каля Астраўца

Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock

Тры бяздомныя менчукі зь леташняй вясны пад прымусам і задарма працавалі жывёлагадоўцамі.

Іх завэрбавалі і зьвезьлі ў Астравецкі раён трое зь Берасьцейскай вобласьці.

Заробленыя бадзягамі грошы, каля 30 тысяч рублёў, падазраваныя забралі сабе.

Пра гэта паведаміла Пракуратура Гарадзенскай вобласьці. Яна ўсчала крымінальную справу за гандаль людзьмі — «вярбоўку, перавозку чалавека ў мэтах эксплюатацыі, учыненыя ў дачыненьні да дзьвюх і болей асобаў, з пагрозай ужываньня гвалту, небясьпечнага для жыцьця ці здароўя, з карысьлівых намераў, групай асобаў паводле папярэдняе змовы».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне ў фальшывых «рэабілітацыйных цэнтрах» трымалі ў  рабстве сотню чалавек
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што вядома пра хлопца, які сьцьвярджае, што напаў на РАУС у Верхнядзьвінску