На сайце амбасады Рэспублікі Беларусі ў Швайцарыі паведамляецца, што ў аднаго з прыватных калекцыянэраў куплена калекцыя прыжыцьцёвых і пасьмяротных выданьняў беларускага і польскага паэта ХІХ стагодзьдзя Ўладзіслава Сыракомлі.
У дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі перададуць калекцыю прыжыцьцёвых і пасьмяротных выданьняў (больш за 50 кніг) беларускага паэта, гісторыка літаратуры і перакладніка Ўладзіслава Сыракомлі, сапраўднае імя Людвік Кандратовіч (1823, Бабруйскі павет — 1862, Вільня).
Кнігі былі купленыя ў рамках працы, скіраванай выяўленьне і вяртаньне нацыянальных культурных каштоўнасьцяў. Большасьці гэтых кніг у Беларусі раней не было.
Амбасада паведамляе, што ўнікальная калекцыя выданьняў і рарытэтаў, у ліку якіх арыгінал найрадчэйшага здымку Ўладзіслава Сыракомлі ў маладосьці, была набытая дзякуючы падтрымцы Ганаровага консула Беларусі ў Лязане Андрэя Нажэскіна.
На пярэднім пляне зьлева — намесьнік дырэктара Нацыянальнай Бібліятэкі Беларусі Алесь Суша
Урачыстая цырымонія перадачы і прэзэнтацыя кніжнай спадчыны Сыракомлі мае адбыцца ў 2020 годзе.