У беларускіх ВНУ вучыцца 7,1% замежнікаў

Ілюстрацыйнае фота

За 10 гадоў доля замежнікаў сярод студэнтаў беларускіх ВНУ павялічылася ў 3 разы.

У 51 вышэйшай установе адукацыі цяпер навучаецца 260 тысяч студэнтаў. Зь іх 18,4 тысячы — замежнікі, паведамляе Белстат. У 2010 годзе замежных студэнтаў у беларукіх ВНУ было толькі 9,3 тысячы ці 2,1% ад агульнай колькасьці.

Цяпер доля студэнтаў-замежнікаў у беларускіх ВНУ — 7,1%. У 2019 годзе студэнтамі сталі 60 тысяч чалавек. Траціна зь іх паступілі на спэцыяльнасьці юрыдычнага і эканамічнага профілю.

Пэдагагічную спэцыяльнасьць абралі 10,5%, сельскагаспадарчую спэцыяльнасьць — 9%, спэцыяльнасьць сацыяльнай скіраванасьці — 6,9%.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Горадні студэнты, каб «праверыць свае навыкі», рабілі DoS-атакі на сайты. Завялі справу