Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні студэнты, каб «праверыць свае навыкі», рабілі DoS-атакі на сайты. Завялі справу


Ілюстрацыйнае фота

У Горадні студэнты ІТ-спэцыяльнасьці рабілі DoS-атакі на інтэрнэт-сайты, каб «праверыць свае здольнасьці і навыкі».

15 верасьня 2019 году двое 23-гадовых студэнтаў арганізавалі DoS-атаку на інтэрнэт-сайт аднаго з гандлёвых цэнтраў Горадні. У выніку доступ да сайту быў заблякаваны, пакуль яго не аднавіла служба тэхнічнай падтрымкі сайту, паведамляе Сьледчы камітэт Беларусі ў Тэлеграме.

Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, студэнты ладзілі аналягічныя DoS-атакі і на іншыя інтэрнэт-сайты. Цяпер правяраецца іх датычнасьць да нападаў на больш як 20 інтэрнэт-сайтаў розных арганізацый у Беларусі і за мяжой.

Паводле саміх студэнтаў, асноўнай іх матывацыяй была праверка сваіх здольнасьцяў і навыкаў, а таксама ўразлівасьці пэўных інтэрнэт-рэсурсаў. Абодва навучаюцца ў ВНУ па спэцыяльнасьцях, зьвязаных з інфармацыйнымі тэхналёгіямі.

Цяпер ім пагражае да 10 гадоў пазбаўленьня волі (паводле арт. 351 Крымінальнага кодэксу Беларусі «Кампутарны сабатаж»).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG