Беларусы ў Вільні правялі пэрформанс супраць Астравецкай АЭС

Першыя вучэньні на Беларускай АЭС, кастрычнік 2019

Беларускія анархісты 24 сьнежня правялі ў Вільні акцыю супраць запуску Беларускай атамнай электрастанцыі ў Астраўцы. Пэрформанс пад назвай «Беларускі Астравец — Чарнобыль XXI стагодзьдзя» прайшоў у старым горадзе і каля амбасады Беларусі, і прыцягнуў увагу гараджан, турыстаў і муніцыпальнай паліцыі, паведамляе DELFI.

Акцыя пачалася а 15-й гадзіне каля амбасады Беларусі ў Літве. Малады чалавек у ахоўным радыяцыйным касьцюме і з плякатам «DANGER BELARUS» шпацыраваў з аднаго канца ў другі ўздоўж цэнтральнай брамы амбасады, а яго паплечнік фатаграфаваў усё, што адбываецца. Потым маладыя людзі рушылі па вуліцах Вільні праз Вострую браму і Ратушную плошчу, раздаючы ўлёткі на ангельскай мове. Канчатковым пунктам маршруту стала галоўная гарадзкая ёлка побач з Катэдральным саборам.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літва ўвяла дадатковыя абмежаваньні на закупку электраэнэргіі зь БелАЭС