Ва Ўкраіне скасавалі дэпутацкую недатыкальнасьць

Вярхоўная Рада Ўкраіны, архіўнае фота

Гэта быў адзін з галоўных пунктаў перадвыбарнай праграмы прэзыдэнта Ўладзіміра Зяленскага і ягонай партыі «Слуга народа». Як абяцаў прэзыдэнт Украіны, закон дасьць магчымасьць лягчэй заводзіць крымінальныя справы на дэпутатаў, калі яны абвінавачваюцца ў карупцыі.

Ніводнага голасу ў падтрымку законапраекта не было ад фракцый «Эўрапейская салідарнасьць», «Бацькаўшчына» і «Голас».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Камандзір з «ДНР», сьведка ў справе зьбітага «Боінга», паскардзіўся ў Эўрапейскі суд на Нідэрлянды і Ўкраіну

Закон выключае з артыкулу 80 Канстытуцыі Украіны норму аб тым, што народным дэпутатам Украіны «гарантуецца дэпутацкая недатыкальнасьць».

Таксама з Канстытуцыі выключаная норма аб тым, што народныя дэпутаты «ня могуць быць бяз згоды Вярхоўнай Рады Ўкраіны прыцягнутыя да крымінальнай адказнасьці, затрыманыя або арыштаваныя».