Былая база СОБРА, дзе меркавана забілі Красоўскага і Ганчара. ФОТАГАЛЕРЭЯ

Схема, на якой пазначаныя меркаваныя месцы забойства і пахаваньня Віктара Ганчара і  Анатоля Красоўскага, паводле сьведчаньняў Юрыя Гараўскага

Закансэрваваная вайсковая база за 5 кілямэтраў ад Бегамлі, дзе базаваўся СОБР. Там, паводле Юрыя Гараўскага, забілі Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. Там жа закапалі іх целы, а таксама іхны джып. Фота з дрону

Як мы даведаліся, 5 гадоў таму аб‘ект плошчай 2 на 3 кілямэтры выкупіў бізнэсовец Дзьмітры Пятровіч (прозьвішча ён адмовіўся называць)

Уласьнік, які зьбіраецца запусьціць тут драўнінную вытворчасьць, сказаў Свабодзе, што на ягонай тэрыторыі няма аб’ектаў, пра якія згадваецца ў сьведчаньнях Гараўскага. Аднак мапы, якія ён прадэманстраваў у відэа DW, сьведчаць пра адваротнае

Карэспандэнты Свабоды дабраліся да былой базы СОБРА. Тэрыторыя агароджаная 2-мэтровым плотам, на старым КПП сядзіць ахоўнік

2-мэтровая агароджа вакол былой базы

Задні ўваход на тэрыторыю закансэрваванай вайсковай базы

Усярэдзіну нашых журналістаў не прапусьцілі. Аднак у рэдакцыю Свабоды трапілі фота з тэрыторыі. На іх — дакладныя месцы, дзе, паводле Гараўскага, адбывалася меркаванае злачынства

На тэрыторыі былой вайсковай базы

Месца меркаванага забойства Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага 

Месца дзе спалілі іх рэчы

Месца, дзе была меркаваная яма, куды закапалі целы забітых

Закінуты будынак на тэрыторыі вайсковай базы

Унутры будынка