У Расеі пачалі справу аб зьнікненьні 276 тон рэчываў для выбухоўкі з заводу

Ілюстрацыйнае фота

Сьледчае ўпраўленьне Міністэрства ўнутраных спраў Расеі па Башкірыі пачало крымінальную справу аб крадзяжы ў асабліва буйным памеры з абароннага заводу «Авангард» у Стэрлітамаку.

Як паведамляе выданьне «Ведомости» са спасылкай на свае крыніцы, справа тычыцца зьнікненьня 276 тон выбуховых адходаў, накіраваных на ўтылізацыю, але ня здадзеных назад Міністэрству абароны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Хто адказны за выбухі ў жылых дамах у Расеі? Пытаньне, якому 20 гадоў

У Міністэрстве прамысловасьці і гандлю Расеі, якому падпарадкоўваецца «Авангард», падазраюць, што зьніклыя рэчывы былі перапрацаваныя заводам у прамысловую выбухоўку на замову іншай фірмы і пасьля прададзеныя.