15 сьнежня а 6:45 раніцы на тэлефон міліцыі 102 у Горадні паступіў званок аб тым, што ў горадзе замініраваны начны клюб. Пра гэта паведамляе УУС Горадзенскага аблвыканкаму.
Як паведамляе аддзяленьне інфармацыі і грамадзкіх сувязяў абласнога УУС, на месца прыбылі тэрміновыя службы. Былі эвакуаваныя 70 наведвальнікаў клюбу. У выніку праверкі небясьпечных прадметаў не знайшлі.
Супрацоўнікі міліцыі высьветлілі асобу «тэлефоннай тэрарысткі» і апэратыўна затрымалі яе. Ёю аказалася мясцовая жыхарка 1994 году нараджэньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Праз непацьверджанае мінаваньне ў Менску эвакуявалі больш за 8 тысяч чалавек
Дзяўчыну агледзелі мэдыкі, згодна іх заключэньню, было зафіксавана алькагольнае ап’яненьне.
Паводле папярэдняй інфармацыі, матывам паслужыла крыўда дзяўчыны на тое, што яе не пусьцілі ў клюб.
Цяпер праводзіцца праверка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Што «мініравалі» ў Менску за паўгода і колькі гэта можа каштаваць. МАПА
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Мінаваньне» Менску працягнулася: эвакуявалі яшчэ і гандлёвыя цэнтры «Скала», «Сталіца», Dana Mall, Galileo і Galleria