У Беларусі павялічылі базавую велічыню да 27 рублёў

Ілюстрацыйнае фота

Ад 1 студзеня базавая велічыня ў Беларусі складзе 27 рублёў. Гэта прадугледжвае рашэньне Савету Міністраў ад 13 сьнежня.

Апошні раз базавую велічыню павышалі 1 студзеня 2019 году — да 25,5 рубля.

Базавая велічыня — эканамічны паказьнік, які вызначае абстрактную каштоўнасьць пакупніцкай здольнасьці грошай, не зьвязаную з ацэнкай матэрыяльных ці нематэрыяльных дабротаў. Паводле базавай велічыні налічваюцца штрафы, а таксама стыпэндыі ды іншая грашовая дапамога.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кітайцы далі Беларусі крэдыт $5 млрд і дапамогуць прадаваць электраэнэргію зь БелАЭС, — літоўская тэлевізія