Беларусы пікетавалі расейскі кансулят у Нью-Ёрку

Беларускі антыінтэграцыйны пікет перад расейскім кансулятам у Нью-Ёрку. 8 сьнежня 2019

8 сьнежня амэрыканскія беларусы правялі пікет пратэсту супраць інтэграцыі Беларусі і Расеі.

На акцыі беларусы выказалі сваю незадаволенасьць гэтай падзеяй і прыйшлі падтрымаць сваіх суайчыньнікаў якія выйшлі на антыінтэграцыйнае шэсьце ў Менску.

Падтрымаць беларусаў на пікеце прыйшлі і нью-ёркскія ўкраінцы.