Страляніна ў Пэрл-Гарбары перад угодкамі японскага нападу 1941 году, трое параненыя

Ілюстрацыйнае фота

Невядомы параніў трох чалавек на амэрыканскай вайскова-марской базе ў Пэрл-Гарбары на Гаваях. Пасьля страляніны нападнік застрэліўся, піша «Голас Амэрыкі».

Рух на аўтадарогах у раёне Пэрл-Гарбару прыпынялі. Праваахоўнікі заяўлялі, што сытуацыя знаходзіцца «пад кантролем». Праз расьсьледаваньне на вайскова-марской базе абвясьцілі закрыты рэжым.

На 7 сьнежня ў Пэрл-Гарбары заплянаваныя імпрэзы з нагоды 78-гадавіны нападу японскай авіяцыі на базу вайскова-марскіх сілаў ЗША ў 1941 годзе. Атака стала адной з прычынаў для ўступленьня ЗША ў Другую ўсясьветную вайну.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 10 малавядомых фактаў пра Другую ўсясьветную вайну