Пытаньне, на чый млын мы ліем ваду, перад намі не ўзьнікала – адзін са стваральнікаў фільму пра забойствы апанэнтаў Лукашэнкі

Your browser doesn’t support HTML5

«Нямецкая хваля» апублікавала фільм, у якім 41-гадовы Юры Гараўскі, які назваў сябе байцом беларускага «эскадрону сьмерці», распавёў, як удзельнічаў у выкраданьні і забойстве праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі ў 1999 годзе. Адным з удзельнікаў стварэньня фільму быў журналіст расейскай службы «Нямецкай хвалі» Уладзімер Дорахаў. Мы папрасілі яго адказаць на некалькі пытаньняў: як вялася праца над фільмам, як правяралася інфармацыя Гараўскага, ці не зьяўляюцца прызнаньні Гараўскага спэцапэрацыяй па дэстабілізацыі Лукашэнкі.