Каля 19 гадзінаў вечара 30 лістапада на будоўлі жылога дому на праспэкце Дзяржынскага, 19 ў Менску абваліліся перакрыцьці некалькіх паверхаў, піша Tut.by.
Паводле Міністэрства надзвычайных сытуацыяў, пацярпелых няма, пашкоджаныя дзьве машыны.
Обрушение межэтажных перекрытий на новостройке многоэтажного дома в г. Минске по просп. Дзержинского, 19. Повреждены 2 легковых автомобиля. Пострадавших нет. Выезжали @112MINSK pic.twitter.com/DLodUuXyS1
— 112.by МЧС Беларуси (@112by) November 30, 2019
Сьведка расказаў, што чуў моцны грукат, пасьля пабачыў, што перакрыцьці абваліліся на 18–19 паверхах. Як бачна з фота, перакрыцьці абваліліся ў частцы будоўлі, што знаходзіцца зусім недалёка ад ужо заселенай паловы будынку.
Жылы комплекс на Дзяржынскага, 19 мае назву «Гранд Хаўс», яго будуе ТАА «Датч Стар». Дольнікі будаўніцтва абураліся тым, што забудоўнік нечакана «ўшчыльніў» будынак — дадаў да праекту яшчэ чатыры жылыя пад’езды падчас будаўніцтва. У час прыёму кватэраў адбываліся канфлікты, адзін зь якіх зафіксавалі журналісты Onliner.by — яны назвалі такі прыём кватэры «самым скандальным за ўсю гісторыю».