У Берасьці 2 верасьня падчас рэканструкцыі гатэлю абваліліся рыштаваньні. Трое рабочых і інжынэр упалі на тратуар з вышыні другога паверха. Іх шпіталізавалі зь цялеснымі пашкоджаньнямі, піша Сьледчы камітэт.
У дзень здарэньня пацярпелыя дэмантавалі шклопакет шахты ліфта на вышыні другога паверху.
Выявілася, што мужчыны не былі прышпіленыя страховачнымі тросамі.
Сьледчы камітэт праводзіць праверку. Апытваюцца пацярпелыя і відавочцы, вывучаецца дакумэнтацыя, прызначылі судова-мэдычныя экспэртызы.