Каля будынка парлямэнту Грузіі на праспэкце Руставэлі ў Тбілісі праходзіць акцыя пратэсту пад слоганам — «Разам — супраць аднаго», паведамляе «ИнтерпрессНьюс». Да акцыі ўжо далучыліся лідэры і прыхільнікі апазыцыйных палітычных партый.
Удзельнікі выступленьня апратэстоўваюць правал у парлямэнце канстытуцыйнага законапраекту аб правядзеньні прапарцыйных выбараў у 2020 годзе.
#TbilisiProtests right now, in front of the Parliament building pic.twitter.com/1DjD6h823F
— David Batashvili (@DavidBatashvili) November 25, 2019
Пратэсты пачаліся 14 лістапада пасьля таго, як парлямэнт Грузіі адмовіўся перайсьці на поўную прапарцыянальную выбарчую сыстэму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Грузіі разагналі пратэст каля парлямэнту. ВІДЭАЦяпер па такой сыстэме абіраецца толькі палова грузінскага заканадаўчага органа. Пераход быў першапачаткова заплянаваны на 2024 год. Але апазыцыйныя партыі запатрабавалі ўвесьці закон ужо цяпер, настойваючы на тым, што цяперашняя сыстэма дазваляе каля паловы месцаў у парлямэнце займаць прадстаўнікам «Грузінскай мары».
Законапраект падтрымаў 101 заканадаўца, але для таго, каб папраўка ў Канстытуцыю прайшла, ёй патрабавалася ня менш за 113 галасоў. Большасьць прадстаўнікоў «Грузінскай мары» 14 лістапада прагаласавалі супраць папраўкі, нягледзячы на тое, што прадстаўнікі партыі пасьля летніх пратэстаў абяцалі адмяніць мажарытарную сыстэму ўжо для выбараў 2020 году.