Пілёт пасажырскага рэйса «Аэрафлёта» памёр падчас палёту

Другі пілёт пасажырскага рэйса «Аэрафлёта» Масква — Анапа памёр падчас палёту. Борт экстрана прызямліўся ў Растове-на-Доне.

Па інфармацыі прэс-службы аэрапорта Шарамецьцева, аэробус «Аэрафлёт» вылецеў з Масквы ў 8 гадзін 20 хвілін раніцы. Каля 10-й раніцы пілёту стала дрэнна, экіпаж запытаў экстранную пасадку. Падчас зьніжэньня лётчык 1970 года нараджэньня памёр, паводле папярэдняй вэрсіі, з-за сардэчнага прыступу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пілёт «Боінга», які разьбіўся ў Казані, лётаў па падробленых дакумэнтах