На Мальце затрымалі 4 падазраваных у дачыненьні да забойства журналісткі, якая займалася «Панамскім архівам»

Дафнэ Каруана Галіцыя

Паліцыя Мальты затрымала чацьвярых чалавек па падазрэньні ў арганізацыі забойства журналісткі Дафнэ Каруаны Галіцыі.

Яна загінула 16 кастрычніка 2017 году, калі ехала ў аўтамабілі: у машыне была закладзена бомба. Журналістка займалася расьсьледаваньнем «Панамскага архіву» і выкрывала карупцыйныя сувязі высокапастаўленых мальтыйскіх чыноўнікаў і палітыкаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне затрымалі імаверных фігурантаў справы аб забойстве Шарамета, — «Українська правда»

Прэм’ер-міністар Мальта Джозэф Мускат назваў гібель Каруаны Галіцыі «барбарскім нападам». Ён заявіў, што Мальта папрасіла Фэдэральнае бюро расьсьледаваньняў ЗША аб дапамозе ў гэтай справе.

Міжнародны кансорцыюм журналістаў-дасьледчыкаў у 2016 годзе апублікаваў так званы «Панамскі архіў» — дадзеныя аб карупцыі ў найвышэйшых эшалёнах улады ў некалькіх краінах сьвету. Каруана Галіцыя на падставе гэтых дакумэнтаў заявіла, што жонка прэм’ер-міністра Мальты, верагодна, валодае афшорнай кампаніяй, якая атрымлівала грошы ад уладаў Азэрбайджану.