Лідэры апазыцыі павесілі замкі на браму парлямэнту Грузіі

Лідэры апазыцыйнай партыі «Эўрапейская Грузія» павесілі замкі на браму грузінскага парламэнту. Больш за 20 апазыцыйных партый сёньня праводзяць у цэнтры Тбілісі маштабную акцыю пратэсту ў адказ на правал канстытуцыйнай рэформы. Раней яны абвясьцілі пра пачатак «поўнага пікетаваньня парлямэнту», паведамляе «Эхо Кавказа»​.

На гэтым тыдні парлямэнт Грузіі адхіліў папраўкі ў Канстытуцыю аб пераходзе на цалкам прапарцыйную сыстэму выбараў ужо ў 2020 годзе. Апазыцыя абвінавачвае кіроўную партыю «Грузінская мара» у зрыве канстытуцыйнай рэформы і патрабуе датэрміновых выбараў па прапарцыйнай сыстэме.

Сярод патрабаваньняў апазыцыі таксама фармаваньне часовага, тэхнічнага ўраду і рэарганізацыі Цэнтральнай выбарчай камісіі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Грузія на парозе новай рэвалюцыі. На вуліцах і плошчах Тбілісі зьбіраюцца пратэстоўцы