Людзі ў цывільным топчуць апаратуру на мітынгу NEXTA ў Менску. ФОТАФАКТ

Падчас мітынгу на Плошчы Свабоды ў Менску арганізатары паспрабавалі усталяваць апаратуру на кодабе трактара ззаду ратушы, каб паказаць відэазварот NEXTA.

Аднак гэтаму перашкодзілі людзі ў цывільным, якія брутальна сьцягнулі людзей з трактару, зьбілі некаторых зь іх, затрымалі Андрэя Шарэнду і растапталі апаратуру.

Пазьней Андрэя Шарэнду адпусьцілі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску прайшла акцыя блогера NEXTA. Прапанавана сабрацца зноў праз тыдзень. ВІДЭА