Праскія беларусы ўсклалі кветкі на Альшанскіх могілках

У Празе на Альшанскіх могілках адбылося ўшанаваньне выбітных беларусаў — прэзыдэнтаў Рады БНР Пятра Крэчэўскага і Васіля Захаркі, консула БНР Міколы Вяршыніна і сьпявака Міхася Забэйды-Сумінцкага.

Праскія беларусы прыбралі магілы, усклалі кветкі. Памінальнае набажэнства правёў сьвятар грэка-каталіцкай царквы айцец Андрусь Абламейка.