У Віцебску раздавалі бясплатныя бургеры. Відэа, як натоўп штурмуе KFC

KFC у Менску.

У віцебскім гандлёвым цэнтры «Трыо», дзе запрацаваў фаст-фуд рэстаран KFC, адбыўся «масавы забег» аматараў бясплатных бургераў. Ва «УКантакце» зьявілася відэа, якое апублікаваў тэлеканал Белсат.

KFC, поўная назва Kentucky Fried Chicken, гэта амэрыканскі рэстаран хуткага харчаваньня. Адметнасьць гэтага фаст-фуду — кураціна як аснова большай часткі страваў.

Тры першыя наведнікі віцебскага KFC атрымалі сэртыфікаты на 100 рублёў, а 300 наступных —​ сертыфікат на бясплатны абед.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На менскай «Каменнай горцы» да Burger King дадасца яшчэ і KFC