Абвінавачаньне ў ненаўмысным забойстве 39 чалавек, знойдзеных у грузавіку ў ангельскім графстве Эсэкс, выстаўленае кіроўцу — 25-гадоваму жыхару Паўночнай Ірляндыі Мо Робінсану.
Паліцыя выявіла цела 31 мужчыны і 8 жанчын у грузавіку, прыпаркаваным у прамысловай зоне мястэчка Грэйс графства Эсэкс, у ноч на сераду.
У пятніцу паводле падазрэньня ў незаконнай перавозцы людзей і ненаўмысным забойстве былі затрыманыя два жыхары гораду Ўорынгтан (мужчына і жанчына, абаім па 38 гадоў), а таксама 48-гадовы мужчына з Паўночнай Ірляндыі, яго затрымалі ў аэрапорце Стэнстэд.
У суботу ў Дубліне быў затрыманы пяты падазраваны ў датычнасьці да гібелі людзей. Як паведамляецца, афіцыйна мужчына быў затрыманы ў сувязі зь іншым расьсьледаваньнем, аднак паліцыя Эсэксу мае намер яго дапытаць.
Раней Бі-Бі-Сі стала вядома, што сярод загінулых у грузавіку маглі быць грамадзяне Віетнаму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Брытаніі арыштавалі падазраваных у дачыненьні да гібелі 39 чалавек