Чаму ня зьнесьлі помнік Леніну?

Your browser doesn’t support HTML5

У праграме: 90-я forever. Чаму ня зьнесьлі помнік Леніну? 7 лістапада 1990 года ў Менску на плошчы Леніна адбыўся антыкамуністычны мітынг. Улады БССР абвінавацілі яго арганізатараў у экстрэмізьме і ўзбудзілі крымінальную справу. Абмяркоўваюць Юры Дракахруст і Сяргей Навумчык. Мова пра мову. Перадача Вінцука Вячоркі. Старажытнае і нават містычнае беларускае слова «хапун» менчукі на вуліцы тлумачаць па-рознаму. І лічаць «хапун» і «ссабойку» расейскімі словамі, хоць расейцы іх ня ведаюць.