Пленэр у Курапатах: мастакі малююць сакральныя мясьціны, якія неўзабаве зьнікнуць пад новабудоўляй. ФОТА

Шэсьць мастакоў і мастачак сабраліся раніцай 19 кастрычніка на мастацкую акцыю ля Курапат.

Удзельнікі мастацкай акцыі

Праца мастачкі Ніны Сакаловай-Кубай на плэнэры.

Мастак Ігнат Драздоў.

Мастак Аляксей Марачкін робіць партрэты ўдзельнікаў мастацкай акцыі.

Працы, зробленыя падчас пленэру, можна будзе пабачыць на дакумэнтальна-мастацкай выставе ў Палацы мастацтва 11 лістапада. А пасьля іх забяруць аўтары.

Аўтар кнігі «НКВД забіваў у Курапатах...»​ Марат Гаравы паказвае месца, дзе, на яго думку, было б добра паставіць музэй гістарычнай памяці. «Гэта жывапісная ахоўная зона помніка. Тут добрае месца для музэю», — кажа ён.

Мапа ў кнізе «НКВД забіваў у Курапатах». Тут можна ўбачыць, дзе праходзіла «Дарога сьмерці» праз поле паміж Курапатамі і «Экспабелам».

Журналіст Марат Гаравы і мастак Аляксей Марачкін паказваюць месца на полі, дзе праходзіла «Дарога сьмерці».

Адзіны кавалак «Дарогі сьмерці», які захаваўся на полі.

Журналіст Марат Гаравы.

Мастак, сябра Саюзу беларускіх мастакоў Лявон Грышчук таксама далучыўся да курапацкага пленэру.

«Я малюю сосны і гальлё. Тут ня трэба весяліцца. Важна помніць, хто тут ляжыць», — кажа мастак Лявон Грышчук пра сваю працу.

Мастак Аляксей Марачкін паказвае свае працы.

Мастачка Ніна Сакалова-Кубай.

Мастак Аляксей Марачкін робіць партрэты ўдзельнікаў мастацкай акцыі.

Мастак Лявон Грышчук за працай у курапацкім полі. 

Удзельнікі пленэру ў Курапатах. Частка зь іх — з суполкі «Пагоня» Саюзу беларускіх мастакоў.