«Прабачце, нікога не хацеў забіваць». Сёньня абвесьцяць прысуд кіроўцу, празь якога ў «п’янай» аварыі загінулі 5 чалавек

Абвінавачаны Андрэй Букраба ў судзе, 2 кастрычніка 2019 году

Падсудны Андрэй Букраба выступіў з апошнім словам.

У судзе Бярозаўскага раёну завяршаецца працэс над 31-гадовым жыхаром Белаазёрску Андрэем Букрабам. Яго вінавацяць у ДТЗ, у якім загінулі 5 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей.

Адна з пацярпелых, Кацярына Быцко, страціла адразу дваіх дзяцей.

Пацярпелая Кацярына Быцко (у цэнтры) на судзе 2 кастрычніка

14 кастрычніка Андрэй Букраба выступіў з апошнім словам.

«Яшчэ раз прашу, прабачце: я нікога не хацеў забіваць», — зьвярнуўся падсудны да пацярпелых.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сама б яго патапіла. Ён зламаў маё жыцьцё». Рэпартаж з суду ў справе аб гібелі 5 чалавек у ДТЗ пад Белаазёрскам

Паводле матэрыялаў справы, у момант аварыі ў крыві Андрэя Букрабы было больш за 1,5 праміле алькаголю. На судзе Андрэй Букраба цалкам прызнаў сваю віну.

Судзьдзя Натальля Вакульчык абвесьціць прысуд Андрэю Букрабу сёньня, 14 кастрычніка, а 16.30.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хуткасьць 90 км/г, 1,59 праміле алькаголю. CК расказаў падрабязнасьці аварыі ў Белаазёрску, дзе загінулі пяцёра