У Менску загінуў будаўнік. На яго ўпала драўляная бэлька з 11 паверху

Ілюстрацыйнае фота

У Менску загінуў будаўнік, на якога ўпала драўляная бэлька. Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр на месцы.

Як паведамляе тэлеграм-канал Сьледчага камітэту, 40-гадовы мантажнік-стропальшчык загінуў на будоўлі на Грушаўскай вуліцы ўвечары 3 кастрычніка. З 11 паверху на яго ўпала драўляная бэлька. Сьледчыя высьвятляюць прычыны здарэньня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што вядома пра вяскоўца, якога падазраюць у забойстве жонкі сьвятара ў Азарычах