3700 старонак ваеннай эпапэі, або Пісаць да апошняга дня жыцьця

Шосты, заключны том эпапэі нарвэскага пісьменьніка Юна Мішлета «Марскі герой»

Ян Максімюк у відэаблогу «Толькі пра літаратуру» распавядае пра ваенную эпапэю нарвэскага пісьменьніка Юна Мішлета (Jon Michelet, 1944–2018) пад агульнай назвай «Марскі герой» (En sjøens helt).

Аб’емісты шасьцітомны твор, які стаў бэстсэлерам у Нарвэгіі, хворы на рак аўтар закончыў літаральна за дзень да сваёй сьмерці.

«Варта» — суб’ектыўны агляд падзеяў у літаратуры ды, шырэй, у мастацтве і культуры. Меркаваньні перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.