Якое пытаньне перапісу насамрэч самае галоўнае

Your browser doesn’t support HTML5

Ці можна лічыць сёлетні перапіс насельніцтва ў пэўнай ступені дыскрымінацыйным? Ці можна казаць пра гендэрную няроўнасьць у пастаноўцы пытаньняў? Як улада і грамадзтва могуць скарыстаць вынікі перапісу? Ці можна яго лічыць аб’ектыўным бяз уліку меркаваньняў большасьці беларусаў замежжа? Моўныя, гендэрныя ды іншыя адметнасьці перапісу абмяркоўваюць перапісчыца, мастачка і паэтка Яна Ласка, філёзаф Вольга Шпарага (European College of Liberal Arts in Belarus), кіраўніца «Гендэрнага маршруту» Ірына Саламаціна і актывістка беларускай грамады ў Чэхіі Крысьціна Шыянок.